Кахул
горад у Малдове / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кагул.
Кахул (рум.: Cahul), або Кагул — горад на поўдні Малдовы, цэнтр Кахульскага раёна, курорт.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Кахул
Cahul
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Афіцыйна горадам Кахул стаў у снежні 1835 года, ён атрымаў сваю назву ў гонар перамогі рускіх войскаў над турэцкай арміяй каля ракі Кагул у 1770 годзе. Да гэтага часу паселішча называлася спачатку Шкея, затым — Фрумааса (Прыгожае), і ўпершыню было згадана ў дзяржаўных граматах ў пачатку XVI стагоддзя.
Кахул размешчаны на адкрытым месцы з невялікім ухілам да ракі. Горад добра спланаваны. Невялікі прыток Прута, рэчка Фрумааса, дзеліць яго на дзве няроўныя часткі — паўночную і паўднёвую.