Керулен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Керуле́н — рака ў Манголіі і Кітаі.
Хуткія факты Керулен, Характарыстыка ...
Керулен | |
---|---|
манг. Хэрлэн гол | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1254 км |
Басейн | 116 400 км² |
Расход вады | 54 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | 2393 м |
• Каардынаты | 48°39′21″ пн. ш. 109°13′19″ у. д.HGЯO |
Вусце | Возера Далайнор |
• Вышыня | 539 м |
• Каардынаты | 48°46′04″ пн. ш. 117°03′06″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Возера Далайнор |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня 1264 км (з іх 1090 км у Манголіі). Плошча басейна 116,4 тыс. км². Пачынаецца на паўднёвым усходзе нагор'я Хэнтэй, у вярхоўях цячэ ў вузкай горнай даліне, у сярэднім і ніжнім цячэнні — у шырокай тэрасаванай даліне, рэчышчы са шматлікімі астравамі, старычнымі азёрамі і забалочанымі ўчасткамі. Упадае ў возера Далайнор, якое ў мнагаводныя гады злучаецца пратокай з ракой Аргунь (правы складнік ракі Амур). Здараюцца летнія паводкі. Выкарыстоўваецца для арашэння.
На Керулене — горад Чайбалсан (Манголія).