Кніжны чарвяк (карціна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Кніжны чарвяк» (ням.: Der Bücherwurm) — карціна нямецкага мастака і паэта Карла Шпіцвега, напісаная ў 1850 годзе.
Хуткія факты Матэрыял, Тэхніка ...
| ||
Карл Шпіцвег | ||
Кніжны чарвяк. 1850 | ||
Der Bücherwurm | ||
Матэрыял | Палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 49,5 × 26,8 см | |
Музей Георга Шэфера, Швайнфурт | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Гэта палатно ўяўляе сабою тыповы ўзор бідэрмеера, у якім адлюстраваны інтраспектыўныя і кансерватыўныя настроі, распаўсюджаныя ў Еўропе паміж Напалеонаўскімі войнамі і Рэвалюцыямі 1848—1849 гадоў. Шпіцвег не проста перадае гэтыя настроі, але і пасмейваецца над імі, увасобіўшы іх у выглядзе старога бібліяфіла, якому няма справы да свету за межамі яго бібліятэкі.