Крым
паўвостраў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Крымскі паўвостраў, Крым (укр.: Крим, Кримський півострів, крымскатат.: Qırım, Qırım yarımadası, Къырым, Къырым ярымадасы) — паўвостраў на поўдні Украіны[1]. Большую частку паўвострава займае Аўтаномная рэспубліка Крым. На паўднёвым захадзе размешчана асобая адміністрацыйная адзінка — горад Севастопаль.
Крым | |
---|---|
укр. Крим, Кримський півострів, крымска-тат. Qırım, Qırım yarımadası, Къырым, Къырым ярымадасы | |
45° пн. ш. 34° у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Азоўскае мора |
Плошча | 27 000 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 545 м |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абмываецца на захадзе і поўдні Чорным морам, на ўсходзе Азоўскім морам і Керчанскім пралівам. 3 мацерыком злучаны вузкім (8 км) Перакопскім перашыйкам. Плошча 27 тыс. км². На ўсходзе знаходзіцца Керчанскі паўвостраў, на захадзе — Тарханкуцкі паўвостраў. Уздоўж паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа цягнецца сістэма неглыбокіх заліваў (Сіваш), якія аддзелены ад мора нізіннай пясчанай Арабацкай Стрэлкай.
З 18 сакавіка 2014 года знаходзіцца пад расійскай акупацыяй.