Кубенскае возера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ку́бенскае возера (руск.: Ку́бенское озеро[1]) — возера ў Валагодскай вобласці Расіі (басейн Паўночнай Дзвіны). Пераўтворана ў 1917 годзе ў вадасховішча.
Хуткія факты Кубенскае возера, Морфаметрыя ...
Кубенскае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 110,1 м |
Даўжыня | 54 км |
Шырыня | 12 км |
Плошча | 370 км² |
Аб’ём | 1,67 км³ |
Найбольшая глыбіня | 13 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,2 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 14 700 км² |
Упадаюць | Кубена, Уфцюга, Паразовіца |
Выцякаюць | Сухана |
Размяшчэнне | |
Краіна | Расія |
Рэгіён | Валагодская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 03020100111103000003402 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Плошча паверхні 648 км² (уласна возера — 407[2] км²). Сярэдняя глыбіня каля 3 м. Размешчана ў забалочанай нізіне на вышыні 109 м. Даўжыня каля 60 км, шырыня да 15 км. Дно пераважна пясчанае. Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Размах ваганняў узроўню да 1,5 м. Замярзае ў кастрычніку — лістападзе, ускрываецца ў канцы красавіка — маі. З возера выцякае рака Сухана, ля яе вытоку — плаціна для сезоннага рэгулявання і суднаходны шлюз.