Курпфальц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Курфюрства Пфальц або (скарочана) Курпфальц (ням.: Kurpfalz, у старадаўніх крыніцах «Churpfalz» або «Wahlpfalz») — назва тэрытарыяльнага ўтварэння са сталіцай спачатку ў Гайдэльберге, затым у Мангейме, якое існавала да 1803 года ў рамках Свяшчэннай Рымскай імперыі. З 1214 года Пфальцам кіравалі Вітэльсбахі старэйшай лініі.
Пфальцграфства Рэйнскае (ням.: Pfalzgrafschaft bei Rhein), таксама званае Рэйнскі Пфальц (ням.: Rheinische Pfalzgrafschaft), узнікла з рэйнска-латарынгскага пфальцграфства і размяшчалася з эпохі Высокага Сярэднявечча ў сярэдняй частцы вобласці верхняга Рэйна. Нароўні з каралём Багеміі пфальцграф рэйнскі лічыўся старэйшым з усіх свецкіх курфюрстаў.
Пад Курпфальцам разумеецца не некаторая выразна вызначаная геаграфічная або этнаграфічная вобласць, а хутчэй «лапікавая коўдра». Ядро тэрыторыі размяшчалася па абодва бакі сярэдняга цячэння Рэйна ад Хунсрука на паўночным захадзе да ўсходняга схілу Одэнвальда ля Мосбаха і паўднёвай часткі Крайхгау недалёка ад Брэтэна, Кнітлінгена і кляштара Маўльброн.
У Курпфальц уваходзілі часткі сучасных тэрыторый федэральных земляў Бадэн-Вюртэмберг, Рэйнланд-Пфальц, Гесэн, Баварыя (Верхні Пфальц), Саарланд, а таксама рэгіён Эльзас, які належыць у наш час Францыі.