Латвійская Рэспубліка (1918—1940)
1918—1940 / From Wikipedia, the free encyclopedia
Латвійская Рэспубліка (лат.: Latvijas Republika) — латышская нацыянальная дзяржава, якая існавала ў перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі; перыяд гісторыі латышскай дзяржаўнасці, які ахопливае перыяд з 1918 па 1940 гады.
Гістарычная дзяржава | |||||
Латвійская Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
лат.: Latvijas Republika | |||||
|
|||||
Гімн: Божа, блаславі Латвію! | |||||
18 лістапада 1918 — 17 чэрвеня 1940
|
|||||
Сталіца | Рыга | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Даўгаўпілс, Елгава, Вэнтспілс, Ліепая, Рэзэкнэ, Валміера | ||||
Мова(ы) | латышская | ||||
Рэлігія | лютэранства, каталіцтва | ||||
Грашовая адзінка | Латвійскі лат | ||||
Плошча |
|
||||
Насельніцтва |
|
||||
Форма кіравання | парламенцкая рэспубліка (1918-1934); аўтарытарны рэжым (1934-1940) | ||||
Прэзідэнты | |||||
• 1922-1927 | Яніс Чакстэ | ||||
• 1927-1930 | Густаўс Зэмгалс | ||||
• 1930-1934 | Албэртс Квіесіс | ||||
• 1934-1940 | Карліс Улманіс |
Падчас Першай сусветнай вайны латышскія тэрыторыі апынуліся пад нямецкай акупацыяй, затым частка з іх стала асновай для стварэння балтыйскімі немцамі ў 1918 годзе Курляндскага герцагства.
18 лістапада 1918 года пасля капітуляцыі Германіі была абвешчана незалежнасць Латвіі. У 1918—1919 гадах працягваліся баі з нямецкімі і рускімі войскамі, а ў 1920 годзе Латвіі дапамагала Польшча. У выніку ў склад рэспублікі былі ўключаны тэрыторыі Латвійскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, якая існавала ў 1918—1920 гадах.
У 1934—1940 гадах краінай аўтарытарна кіраваў Карліс Улманіс. Па пакце Рыбентропа-Молатава Латвія апынуўся ў савецкай сферы ўплыву. У кастрычніку 1939 года тут былі створаны савецкія ваенныя базы. 17 чэрвеня 1940 года пасля савецкага ўльтыматуму краіна была акупавана Чырвонай Арміяй. 5 жніўня 1940 года яна была далучана да СССР у выглядзе савецкай рэспублікі — Латвійскай ССР.