Марлен Дзітрых
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марле́н Дзі́трых (ням.: Marlene Dietrich, народжаная Марыя Магдалена Дзітрых ням.: Marie Magdalene Dietrich; 27 снежня 1901, Шонеберг, Германская імперыя — 6 мая 1992, Парыж, Францыя) — нямецкая і амерыканская актрыса і спявачка , якая стварыла адзін з дасканалых кінематаграфічных жаночых вобразаў. Яе «гарачая жанчына са сталёвым хрыбетнікам» адрознівалася як ад «загадкавай жанчыны» Грэты Гарба, так і ад натуральнасці, увасобленай у жаночых вобразах Інгрыд Бергман, не была падобная на інтэлектуальную вытанчанасць, якой бліскала Кладэт Колбер. Кінематаграфічны лёс Дзітрых быў шмат у чым вызначаны Джозэфам фон Штэрнбергам. Менавіта Штэрнберг прыпісваюць заслугі па стварэнні таго вобразу Дзітрых, што на працягу многіх гадоў не губляе сваёй прыцягальнай сілы[6]. Саюз Дзітрых-Штэрнберг гэтак жа адметны сваёй унікальнасцю, як і больш позні не менш значны саюз Дэ Ніра-Скарсэзэ[7].
Марлен Дзітрых | |
---|---|
ням.: Marlene Dietrich | |
Імя пры нараджэнні | Мары Магдалене Дзітрых |
Дата нараджэння | 27 снежня 1901(1901-12-27)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 мая 1992(1992-05-06)[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Louis Erich Otto Dietrich[d] |
Маці | Wilhelmina Elisabeth Joséphine Felsing[d] |
Муж | Rudolf Sieber[d] |
Дзеці | Maria Riva[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінаактрыса, спявачка, аўтабіёграф, эстрадны артыст, скрыпачка, тэатральная актрыса, акцёрка, музыкант, тэлеактрыса |
Кар’ера | 1919—1984 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000017 |
marlene.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзітрых засталася ў гісторыі і як папулярная спявачка. Яе жосткае кантральта з выразным тэмбрам прыцягвала прыхільнікаў ва ўсе часы.
Марлен Дзітрых аказала яркі, незабыўны ўплыў на моду, кіно, стыль і жаночы светагляд. Яна ўяўляла сабой шакавальны тып выдатнай і абаяльнай жанчыны, адначасова заганнай і нявіннай, з выклікам сексуальнай і непрыступнай. Нягледзячы на тое, што Марлен Дзітрых не была найвялікшай у свеце актрысай, спявачкай ці танцоркай, яе папулярнасць была выключна высокая. Яе незвычайны лёс, звязаны з мастацтвам, палітыкай і сексам, з адзінотай у канцы жыцця, выклікае цікавасць і спрэчкі і ў ХХI стагоддзі[8].