Масавае забойства беларусаў Падляшша (1946)
акт генацыду ў дачыненні да праваслаўных беларусаў у Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Масавае забойства беларусаў Падляшша ў 1946 годзе — акты гвалту ў дачыненні да праваслаўных беларусаў, здзейсненыя бандай былых байцоў польскай Арміі Краёвай на чале з капітанам Рамуальдам Райсам на тэрыторыі Беластоцкага ваяводства ў студзені — лютым 1946 года. У часе рэйда бандай Райса было спалена пяць вёсак і паводле этнічнай прыкметы забіта 79 праваслаўных беларусаў, уключна з малымі дзецьмі, жанчынамі і старымі.
Хуткія факты Месца нападу, Мэта нападу ...
Масавае забойства беларусаў Падляшша ў 1946 годзе | |
---|---|
Месца нападу |
Падляшша |
Мэта нападу | Этнічная чыстка ў дачыненні да праваслаўных беларусаў |
Дата |
28 студзеня — 2 лютага 1946 года |
Загінулыя | 79 |
Колькасць тэрарыстаў | каля 200 |
Тэрарысты | Банда былых байцоў Арміі Краёвай |
Арганізатары | Рамуальд Райс |
Закрыць