Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзе
масавы расстрэл у Менску 29—30 кастрычніка 1937 года / From Wikipedia, the free encyclopedia
Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі (у культуры вядомы як Чорная ноч[1], Ноч расстраляных паэтаў[2]) праведзены 29—30 кастрычніка 1937 года ў Менску, было забіта больш за 100 чалавек. Лічыцца, што прынамсі частка расстрэлаў адбылася ў сутарэннях унутранай турмы НКУС БССР (т. зв. «амерыканкі»). У ліку расстраляных дзеячы навукі, культуры, вайскоўцы, дзяржаўныя дзеячы і служачыя Беларускай ССР. Сярод расстраляных 22 беларускія літаратары[3]. Невінаватасць большасці з расстраляных пазней была прызнана савецкімі ўладамі, яны былі пасмяротна рэабілітаваныя. Масавыя расстрэлы адбываліся ў папярэднія і наступныя дні, у гэты перыяд рэпрэсіі 1937—1938 гадоў у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку[upper-alpha 1].
Хуткія факты Месца нападу, Мэта нападу ...
Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзе | |
---|---|
Месца нападу |
Менск |
Мэта нападу | знішчэнне людзей у рамках палітычных рэпрэсій у БССР |
Дата |
29 кастрычніка—30 кастрычніка 1937 |
Спосаб нападу | расстрэл |
Загінулыя | больш за 100 |
Тэрарысты | супрацоўнікі НКУС БССР |
Арганізатары | Іосіф Сталін, Вячаслаў Молатаў, Лазар Кагановіч, Клімент Варашылаў, Мікалай Яжоў, Уладзімір Цэсарскі, Барыс Берман |
Закрыць