Меса (Арызона)
горад у штаце Арызона, ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Меса.
Ме́са (англ.: Mesa /ˈmeɪsə/) — горад у штаце Арызона, ЗША, прыгарад Фінікса. Трэці па колькасці жыхароў (460155 чалавек па стане на 2006 год) горад Арызоны пасля Фінікса і Тусана.
Хуткія факты Краіна, Штат ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Меса — адзін з гарадоў ЗША з самым хуткім ростам насельніцтва, у XXI стагоддзі ўвайшоў у лік 40 найбуйнейшых гарадоў краіны. Насельніцтва Месы большае, чым у такіх больш вядомых гарадах ЗША, як Кліўленд, Маямі, Тампа ці Мінеапаліс. Нягледзячы на гэта, Меса працягвае заставацца «спальным раёнам».
Горад заснаваны мармонамі-перасяленцамі ў 1878 годзе і сярод жыхароў Месы па-ранейшаму каля 10 % — мармоны. Іх Царкве належыць адзін з найстарэйшых храмаў горада.