Мірча Лучэску (рум.: Mircea Lucescu; нар. 29 ліпеня 1945, Бухарэст, Румынія) — румынскі футбаліст, пазней — футбольны трэнер.
Хуткія факты Мірча Лучэску, Агульная інфармацыя ...
Закрыць
З мая 2004 года па май 2016 года — галоўны трэнер футбольнага клуба «Шахцёр» (Данецк). У маі 2016 года быў прызначаны галоўным трэнерам санкт-пецярбургскага «Зеніта»[3]. Пакінуў пасаду ў маі 2017 года па заканчэнні сезона 2016/17[4]. У жніўні 2017 года стаў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Турцыі. Пакінуў пасаду ў лютым 2019 года[5].
У ліпені 2020 года прызначаны галоўным трэнерам кіеўскага «Дынама»[6]. У лістападзе 2023 года абвясціў пра сыход з пасады і завяршэнне трэнерскай кар’еры[7].