Нармандская дынастыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нармандская дынастыя (англ.: House of Normandy) — арыстакратычны род нарманскага паходжання, які кіраваў у Нармандыі (911—1135) і Англіі (1066—1135). Дынастыя была заснавана нарвежскім вікінгам Ралонам, які атрымаў ад французскага караля ў 911 годзе тэрыторыю Нармандыі, якая пазней стала герцагствам.
У выніку заваявання Англіі герцагам Вільгельмам у 1066 годзе пад уладу Нармандскай дынастыі перайшло Англійскае каралеўства. Апошні прадстаўнік дынастыі па мужчынскай лініі Генрых I сканаў у 1135 годзе, яго спадчыннікам стаў пляменнік Стэфан Блуаскі, таксама часам прыналежны да Нармандскай дынастыі. Пасля смерці караля Стэфана ў 1154 годзе на прастолах Англіі і Нармандыі зацвердзілася дынастыя Плантагенетаў.