Наступ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Наступ — асноўны від ваенных (баявых) дзеянняў, заснаваны на атакуючых дзеяннях, у форме баёў, аперацый і бітваў. Ужываецца для разгрому фарміраванняў праціўніка (знішчэння (паланення) яго жывой сілы, знішчэння (захопу) узбраення і ваеннай тэхнікі) і авалодання важнымі раёнамі, рубяжамі і аб'ектамі на сваёй тэрыторыі і тэрыторыі праціўніка.
У адпаведнасці з ваеннымі дактрынамі большасці дзяржаў і ваенных блокаў, наступу, як віду ваенных (баявых) дзеянняў, аддаецца перавага, у адносінах да абарончых ваенных (баявых) дзеяннях.
Наступ складаецца з нанясення па праціўніку ўдараў рознымі баявымі сродкамі на сушы, у паветры (космасе), у акіяне (на моры) і ў інфармацыйнай прасторы, знішчэння асноўных груповак яго войскаў (сіл) і рашучага выкарыстання дасягнутага поспеху шляхам імклівага прасоўвання сваіх войскаў (сіл), абыходу, ахопу ці акружэння праціўніка. Маштаб наступу можа быць стратэгічным, аператыўным, аператыўна-тактычным і тактычным.
Наступ вядзецца з поўным напружаннем сіл, у высокім тэмпе, безупынна днём і ўначы, у любое надвор'е і на любой мясцовасці пры цесным узаемадзеянні ўсіх фарміраванняў (падраздзяленняў, часцей, злучэнняў і аб'яднанняў).
Падчас наступы войскі (сілы) захопліваюць ініцыятыву і навязваюць сваю волю праціўніку. Мэтай наступу з'яўляецца дасягненне пэўнага поспеху, для замацавання якога магчымы пераход да абароны або наступ на іншых участках фронту.