Нацыянальны гістарычны помнік ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гістарычны помнік.
Нацыянальны гістарычны помнік (англ.: National Historic Landmark) — аб'ект, гістарычная каштоўнасць якога прызнаецца Федэральным урадам ЗША. Аб'ектамі, якія маюць гэты статус, з'яўляюцца гістарычныя будынкі, комплексная гістарычная забудова, а таксама помнікі тэхнікі (напрыклад, канатны трамвай Сан-Францыска).
Усе Нацыянальныя гістарычныя помнікі аўтаматычна ўключаюцца ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША.
Статус Нацыянальнага гістарычнага помніка прысвойваецца з 1960 года.