Оскар фон Гуцьер
From Wikipedia, the free encyclopedia
О́скар фон Гуцье́р (ням.: Oskar von Hutier; 27 жніўня 1857, Эрфурт — 5 верасня 1934, Берлін) — нямецкі ваенны дзеяч, генерал пяхоты. Оскар фон Гуцьер быў адным з самых паспяховых нямецкіх генералаў Першай сусветнай вайны з-за сваіх інавацый у тактыцы прарыву пазіцыйнага фронту. Вайну Гуцьер пачаў камандзірам дывізіі на Заходнім фронце. У 1915 годзе ён быў пераведзены на Усходні фронт, дзе прызначаны камандзірам XXI армейскага корпуса Х арміі Айхгорна.
Оскар фон Гуцьер | |
---|---|
ням.: Oskar von Hutier | |
| |
Дата нараджэння | 27 жніўня 1857(1857-08-27)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 снежня 1934(1934-12-05)[1] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Германская імперыя |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1875—1919 |
Званне | |
Камандаваў | 1-ы Гесенскі пяхотны полк, 74-я пяхотная брыгада, 1-я гвардзейская пяхотная дывізія, 21-ы корпус, 8-я армія, 18-я армія. |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна * Марнская бітва * Усходні фронт * Рыжская аперацыя * Маанзундская аперацыя * Вясновае наступленне * Аперацыя «Міхаэль» * Аперацыя на Эне * Стодзённае наступленне |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | Старшыня германскага саюза афіцэраў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У пачатку 1917 года Гуцьер быў прызначаны камандуючым 8-й арміі. Аналізуючы ўласны вопыт, вывучаючы тактыку, выкарыстаную іншымі падраздзяленнямі па прарыву пазіцыйнага фронту, Гуцьер распрацаваў новую стратэгію, якая змагла вывесці германскую армію з тупіка пазіцыйнай вайны. Гэтая тактыка аказалася настолькі паспяховай, што германская армія выкарыстоўвала яе ў 1917 і 1918 гадах, а французы далі ёй назву «тактыка Гуцьера», хоць цяпер часцей выкарыстоўваецца тэрмін інфільтрацыя.