Павел (апостал)
апостал / From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́вел[3], або Па́вал[4], або Па́ўла[5] (стар.-грэч.: Σαούλ (Saul), Σαῦλος (Saulos), Παῦλος (Paulos)) (?, Тарс — каля 60) — адзін з хрысціянскіх апосталаў, прапаведнікаў хрысціянства, прылічаны да святых; «апостал усіх народаў». Павел лічыцца адным з самых важных фігур Апостальскага Стагоддзя. З сярэдзіны 30-х да сярэдзіны 50-х гадоў ён заснаваў шэраг цэркваў у Малой Азіі і Еўропе: у Сірыі, Кілікіі, Македоніі, Грэцыі, Малой Азіі. Павел выкарыстаў свой статус як яўрэя дык і рымскага грамадзяніна, што давала яму перавагу ў яго служэнні для яўрэйскіх і рымскіх аўдыторый.
Павел | |
---|---|
стар.-грэч.: Παῦλος іўр.: שאול | |
Дата нараджэння | каля 5[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за жнівень 64 і не пазней за 67 |
Месца смерці | |
Шануецца | большасцю хрысціянскіх цэркваў |
У ліку | святы і Свяшчэннамучанік |
Дзень памяці | 12 ліпеня (праваслаўе), 29 чэрвеня (каталіцызм) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Згодна пісанняў Новага Запавету Павел, які спачатку называўся Саўлам, актыўна ўдзельнічаў у пераследваннях першых вучняў Ісуса ў раёне Іерусаліма. У кнізе Дзеянняў Апосталаў расказваецца, што калі Саул (Павел) ехаў па дарозе з Іерусаліма ў Дамаск з намерам, каб арыштаваць і прывесці хрысціян у Іерусалім, яму з'явіўся ўваскрослы Хрыстос ў воблаку святла. Павел стаў сляпым, але пасля трох дзён яго зрок было адноўлены Ананіям, і Павел стаў прапаведаваць, што Ісус з Назарэта ёсць Месія і Сын Божы. Прыкладна палова кнігі Дзеяў апавядае пра жыццё і дзейнасць Паўла. Быў арыштаваны ў Іерусаліме і замучаны ў Рыме.
Чатырнаццаць з дваццаці сямі кніг Новага Запавету традыцыйна прыпісваецца Паўлу. Лісты Паўла па-ранейшаму з'яўляюцца крыніцамі тэалогіі, пакланення і пастырскага жыцця ва ўсіх хрысціянскіх канфесіях[6]. Аўгусцін Аўрэлій распрацаваў ідэю Паўла, што выратаванне заснавана на веры, а не «справах закона». Інтэрпрэтацыя Марціна Лютэра твораў Паўла паўплывала на дактрыну Лютэра Sola fide.
Верагодных выяў не існуе, а іканаграфічная традыцыя, калі наогул існуе, пачынаецца каля 4 ст. Напрыклад, на медальёне з пазалочанага шкла, дзе Павел выяўлены разам з Пятром, ён паказаны з даўгаватай барадой і вялікай лысінай[7].