Паказнікавая функцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пака́знікавая функцыя [1], паказальная функцыя[2], экспаненцыяльная функцыя — матэматычная функцыя выгляду
Паказнікавая функцыя | |
---|---|
Image of function | set of positive real numbers[d] |
Процілегла | лагарыфм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
дзе е = 2,718… — аснова натуральнага лагарыфму.
Паказнікавая (паказальная) функцыя прымае толькі дадатныя значэнні пры сапраўдных значэннях х. На камплекснай плоскасці яна прымае ўсе камплексныя значэнні, акрамя нуля. Графік функцыі называецца экспанентай. Адваротнай да паказнікавай (паказальнай) з’яўляецца лагарыфмічная функцыя (таму паказнікавую функцыю часам называюць антылагары́фмам).
У курсе матэматычнага аналізу разглядаецца паказнікавая функцыя віду
дзе — аснова паказнікавай функцыі, — паказнік ступені, аргумент паказнікавай функцыі.
Абсяг (вобласць) вызначэння паказнікавай функцыі ёсць мноствам усіх рэчаісных (сапраўдных) лікаў .
Звычайна прымаюць, што — рэчаісны (сапраўдны) дадатны лік, не роўны адзінцы.
У тэорыі функцый камплекснай зменнай аснова можа быць любым камплексным лікам, не роўным нулю і адзінцы.