Паола Руфіні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паола Руфіні (італ.: Paolo Ruffini; 1765—1822) — італьянскі матэматык, доктар медыцыны; першы даказаў немагчымасць рашэння ў радыкалах алгебраічных ураўненняў вышэйшых ступеней, пачынаючы з 5-й. Гэты доказ, які стаў вяхой у гісторыі алгебры, быў выкладзены аўтарам у творы «Teoria generale delle equazioni, in cui si dimostra impossibile la soluzione algebraica delle equazioni generali di grado superiore al quarto» (Балоння, 1798).
Паола Руфіні | |
---|---|
англ.: Paolo Ruffini | |
Дата нараджэння | 22 верасня 1765(1765-09-22)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 мая 1822(1822-05-10)[3][4][…] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, урач, філосаф |
Навуковая сфера | алгебра |
Месца працы | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Доказ Руфіні значна прасцейшы чым пазнейшы доказ Абеля. Памылковасць знойдзенага Вроньскім «агульнага рашэння ўраўненняў усіх ступеней» выклікала з боку Руфіні абвяржэнне ў форме мемуара: «Intorno al metodo generale, proposto dal Sig. Hoene Wronski onde risolvere le equazioni di tutti i gradi» (1816, «Memorie della Società Italiana», XVIII, 1820).