Патала
From Wikipedia, the free encyclopedia
Палац Патала (тыб.: : པོ་ཏ་ལ, кіт.: 布达拉宫) у горадзе Лхаса у Тыбеце. Размешчаны на высокім узгорку, які ўзвышаецца над горадам. Агульная плошча палацавага комплексу складае 360 тыс. м². Гэта ўзор старажытнай архітэктуры, дзе захоўваюцца больш чым 100 тысяч культурных рэліквій[1].
Хуткія факты Патала, Краіна ...
Славутасць | |
Патала | |
---|---|
29°39′28″ пн. ш. 91°07′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Кітай |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 637 |
Вышыня | 117 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Сёння палац Патала з'яўляецца музеем, які актыўна наведваюць турысты, застаючыся месцам паломніцтва будыстаў і працягваючы выкарыстоўвацца ў будыйскіх рытуалах. З прычыны вялікай культурнай, рэлігійнай, мастацкай і гістарычнай значнасці, унесены ў 1994 годзе ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2001 годзе ў «гістарычны ансамбль палаца Патала» была ўключана летняя рэзідэнцыя Далай-лам, палац і парк Нарбулінка[2].