Паўль фон Летаў-Форбек
Германскі генерал / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўль Эмі́ль фон Ле́таў-Фо́рбек (ням.: Paul Emil von Lettow-Vorbeck; 20 сакавіка 1870, Саарлуі, Рэйнская правінцыя, Прусія — 9 сакавіка 1964, Гамбург) — генерал-маёр германскай імперскай арміі, камандуючы нямецкіх войскаў падчас усходнеафрыканскай кампаніі. Цягам чатырох гадоў з сіламі, якія не перавышалі 14 000 чалавек (3000 немцаў і 11 000 афрыканцаў) ён стрымліваў 300-тысячнае войска брытанцаў, бельгійцаў і партугальцаў. Не пазнаўшы ніводнага паражэння на полі бітвы, фон Летаў-Форбек стаў адзіным нямецкім камандуючым у Першай сусветнай вайне, які паспяхова дзейнічаў у імперскіх уладаннях Брытаніі. Ягоныя подзвігі ў гэтай кампаніі былі ахарактарызаваны «як найвялікшая адзінкавая партызанская і найбольш паспяховая апэрацыя ў гісторыі»[5]. Крытыкі фон Летаў-Форбека заўважаюць на гэта, што ён заваёўваў адданасць сваіх падначаленых, закрываючы вочы на іхнія рабаўніцтвы і гвалт[6].
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Паўль фон Летаў-Форбек | |
---|---|
ням.: Paul Emil von Lettow-Vorbeck | |
Мянушка | Der Löwe von Afrika |
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1870(1870-03-20)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 сакавіка 1964(1964-03-09)[1][2][…] (93 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Германская імперыя |
Род войскаў | Шуцтрупен, Крыгсмарынэ |
Гады службы | 1890—1920 |
Званне | |
Бітвы/войны | Ватэрберг, Тавета, Танга, Рэата, Конда Ірынга, Марагора, Ліндзі, Магіва |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | грамадскі дзеяч, пісьменнік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |