Перу
краіна ў Паўднёвай Амерыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Перу́ (ісп.: Perú, кечуа: Piruw, аймара: Piruw), афіцыйная назва — Рэспу́бліка Перу́ (ісп.: República del Perú [reˈpuβlika ðel peˈɾu], кечуа: Piruw Mama Llaqta [piˈruw ˈmama ˈʎaχta], аймара: Piruw Suyu [piˈruw ˈsuju]) — дзяржава ў Паўднёвай Амерыцы. Мяжуе на паўночным захадзе з Эквадорам, на поўначы — з Калумбіяй, на ўсходзе — з Бразіліяй, на паўднёвым усходзе — з Балівіяй і Чылі. На захадзе абмываецца Ціхім акіянам. Трэцяя па плошчы (пасля Бразіліі і Аргенціны) краіна Паўднёвай Амерыкі. Тэрыторыя — 1285,2 тыс. км², насельніцтва — 32 млн чалавек, сталіца — г. Ліма (каля 10 млн жыхароў), афіцыйныя мовы — іспанская, кечуа (абедзве дзяржаўныя), аймара. Асноўная рэлігія — каталіцызм. Нацыянальнае свята — 28 ліпеня — Дзень незалежнасці (1821).
| |||||
Гімн: «Somos libres, seamoslo siempre» | |||||
Дата незалежнасці | 28 ліпеня 1821 (ад Іспаніі) | ||||
Афіцыйная мова | іспанская, у рэгіёнах з перавагай індзейскага насельніцтва афіцыйнымі з’яўляюцца мовы кечуа, аймара і іншыя мясцовыя мовы [1] | ||||
Сталіца | Ліма | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Ліма | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Часовы Прэзідэнт Прэм’ер-міністр | Дзіна Балуартэ вакантна | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 20-я ў свеце 1 285 216 км² 8,8 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2018) • Шчыльнасць | 32 168 933[2] чал. (41-я) 25 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2018) • На душу насельніцтва |
$450 148 млн[3] (38-ы) $13993 | ||||
Валюта | Новы соль | ||||
Інтэрнэт-дамен | .pe | ||||
Код ISO (Alpha-2) | PE | ||||
Код ISO (Alpha-3) | PER | ||||
Код МАК | PER | ||||
Тэлефонны код | +51 | ||||
Часавыя паясы | -5 |
Менавіта на тэрыторыі Перу сфармавалася найбольш развітая цывілізацыя дакалумбавай Амерыкі — цывілізацыя Інкаў. Дзяржава інкаў прасціралася ад паўночных межаў сучаснага Перу да Чылі і Аргенціны.
Перу належыць да Андскіх дзяржаў Паўднёвай Амерыкі. З’яўляецца членам ААН, АЦЭС, ААД.