Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2014
From Wikipedia, the free encyclopedia
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2014 (24-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2014 года.
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2014 24-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 16 красавіка — 22 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Гарады | 14 |
Стадыёны | 16 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Граніт (Мікашэвічы) (1-ы раз) |
Другое месца | Славія (Мазыр) |
Трэцяе месца | Віцебск |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 126 500 (527 за гульню) |
Згуляна матчаў | 240 |
Забіта галоў | 645 (2.69 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Дзяніс Лапцеў (Славія) (23 мячы) |
← 2013 2015 → |
У турніры прымалі ўдзел 16 каманд, якія ў сезоне 2014 аспрэчвалі дзве прамыя пуцёўкі ў Вышэйшую лігу і адну пуцёўку ў плэй-оф за права змагацца за месца ў Вышэйшай лізе з клубам, які займе апошняе месца ў Вышэйшай лізе 2014.
У выніку ўжо ў сярэдзіне турніру ў адрыў ад іншых каманд выйшлі мікашэвіцкі «Граніт» і мазырская «Славія». Доўгі час каманды ішлі бок у бок, але ў канцы турніру «Граніт» вырваў першае месца. За трэцяе месца доўгі час ішла ўпартая барацьба, але ў сярэдзіне другога круга фаварытам у гэтай барацьбе выйшаў «Віцебск», які здолеў утрымацца на трэцім месцы да канца турніру. Перайграўшы ў стыкавых матчах магілёўскі «Дняпро» (2:0, 1:1), віцебскі клуб услед за «Гранітам» і «Славіяй» атрымаў павышэнне ў класе.