Песня Лёду і Агню
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Песня Лёду і Агню» (англ.: A Song of Ice and Fire — серыя эпічных фэнтэзі-раманаў амерыканскага пісьменніка і сцэнарыста Джорджа Марціна. Марцін пачаў працу над серыяй у 1991 годзе. Спачатку была задумана як трылогія. На сёння павялічылася да пяці раманаў, яшчэ два запланаваныя. Аўтарам напісаны таксама аповесці-прыквэлы, падзеі якіх адбываюцца ў сусвеце дадзенай серыі. Адна з такіх аповесцяў («Кроў дракона») атрымала прэмію Х’юга[1]. Тры першыя раманы серыі атрымалі прамію «Локус» у 1997, 1999 і 2001 годзе адпаведна.
Песня Лёду і Агню | |
---|---|
A Song of Ice and Fire | |
| |
Аўтар | Джордж Рэйманд Рычард Марцін |
Жанр | Фэнтэзі, раман |
Мова арыгінала | англійская |
Серыя | Песня Лёду і Агню |
Выдавецтва | Bantam Books[d], HarperCollins[d], Gigamesh[d], J'ai Lu[d], Gigamesh[d], Leya[d] і AST[d] |
Выпуск | 1996—цяперашні час |
На красавік 2005 году агульны продаж кніг серыі склаў 60 мільёнаў экзэмпляраў[2], яны былі перакладзены на 45 моў[3]. Чацвёрты і пяты тамы дасягнулі першага месцы ў спісе бестсэлераў па версіі The New York Times.
Рост папулярнасці серыі правёў да таго, што тэлекампанія HBO набыла правы на экранізацыю і пачала стварэнне тэлевізійнай адаптацыі. Таксама існуюць папулярныя настольныя і ролявыя гульні, калекцыі мастацкіх прац, заснаваныя на кнігах. Французская кампанія-распрацоўшчык камп’ютарных гульняў Cyanide падпісалі дамову з Марцінам аб стварэнні серыі гульняў па матывах цыкла[4][5]. 29 верасня 2011 года адбыўся рэліз першай з іх — стратэгіі «Гульня тронаў: Пачатак», створанай па матывах серыі, а 15 сакавіка 2012 года выйшла гульня ў жанры RPG пад назвай «Гульня тронаў».