Прыморска-Ахтарск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прыморска-Ахтарск[2] (руск.: Приморско-Ахтарск) — горад (з 1949 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Прыморска-Ахтарскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 32,4 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1829 годзе.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад размешчаны на беразе Ахтарскага заліва Азоўскага мора, за 151 км на паўночны захад ад Краснадара. Ёсць марскі порт, аэрапорт, чыгуначная станцыя Ахтары. Кліматычны курорт, серавадародныя воды.
Харчовая прамысловасць: рыбакамбінат, кансервавы завод і г. д. Парфумерна-касметычная фабрыка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.