Рамантычнасць (балада)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рамантычнасць — балада Адама Міцкевіча, паўсюдна ўзнаваная за літаратурны маніфест польскага рамантызму.
Рамантычнасць | |
---|---|
Romantyczność | |
| |
Жанр | балада |
Аўтар | Адам Міцкевіч |
Мова арыгінала | польская |
Дата напісання | 1821 |
Дата першай публікацыі | 1822 |
Апублікаваны ў | Q108843507? |
Выдавецтва | Юзаф Завадскі |
Месца публікацыі | Літва |
Электронная версія | |
Балада была напісана ў канцы студзеня 1821 у Вільні, выдана як першы − калі не лічыць сентыментальнага ўступу пад назвай Ключыкі (польск.: Pierwiosnek) − твор тому Балад і рамансаў з 1822. Такім чынам, верш стаў унікальным крэда і адкрыццём, не толькі дэбютанцкага твору паэзіі Міцкевіча, але таксама цэлага будучага творчага шляху паэта[1]. Працягам гэтай кароткай балады з’яўляецца матыў пакут віны Густава з IV часткі Дзядоў.
Сюжэт твору заснаваны на матыве кахання ашалелай з кахання Карусі і памерлага Ясенька (Яся), стала для таго часу падставай гучнай спрэчкі за новыя аўтарытэты маралі і пазнання. Гэта таксама быў дыялог паміж галасамі эпохі, паміж голасам, што сыходзіць у эпоху асветніцтва (польск.) (бел., і маладым пакаленнем рамантыкаў, што ўносіла экзістэнцыйную якасць, заснаваную на «пачуццю і веры». У тым часе твор выклікаў скандал, бо змягчаў свайго роду разлічэнне паэта са сваім былым прафесарам − Янам Снядэцкім, а таксама нібы залішнюю эротыку[2].