Рэлігія ў Кітаі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кітай — дзяржава, дзе суіснуюць розныя рэлігіі. Акрамя трох сусветных рэлігій — будызму, ісламу і хрысціянства — у Кітаі яшчэ існуе своеасаблівае традыцыйныя рэлігійныя вучэнні — даасізм і канфуцыянства. Акрамя таго, у некаторых этнасаў усё яшчэ захоўваецца першабытнае пакланенне перад сіламі прыроды і шматбожжа.
Канстытуцыя КНР гарантуе права грамадзян на свабоду веравызнання. У снежні 2001 годзе на Усекітайскай канферэнцыі па рэлігійнай рабоце Старшыня КНР Цзян Цзэмінь заявіў, што ў перыяд сацыялізму рэлігія носіць масавы і доўгачасовы характар.