Рэштка звышновай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэштка звышновай (англ.: SuperNova Remnant, SNR) — газапылавое ўтварэнне, вынік катастрафічнага выбуху зоркі і ператварэння яе ў звышновую, што адбыўся шмат дзясяткаў ці сотняў гадоў таму. Падчас выбуху абалонка звышновай разлятаецца ва ўсе бакі, утвараючы ўдарную хвалю, якая пашыраецца з велізарнай хуткасцю і фармуе рэштку звышновай. Рэштка складаецца з выкінутага выбухам зорнага матэрыялу і паглынальнага ўдарнай хваляй міжзорнага рэчыва.