Саламея
Паслядоўніца Ісуса, маці двух Яго апосталаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Саламея (іўр.: שלומית — Шаламіт) — паслядоўніца Ісуса, якая некалькі разоў з’яўляецца ў кананічных Евангеллях і больш падрабязна ў апакрыфічных творах. Саламея большасцю каментатараў разглядаецца як жонка Зевядзея, маці Якава і Яна, двух апосталаў Ісуса, а некаторымі і як сястра Марыі, маці Ісуса. У традыцыі рымскай каталіцкай царквы Саламея лічыцца як адной з Трох Марыяў. Імя Саламея паходзіць ад яўрэйскага слова «шалом», што значыць мір.
Хуткія факты Саламея, Нараджэнне ...
Саламея | |
---|---|
Нараджэнне | I стагоддзе |
Смерць | I стагоддзе |
Муж | Зевядзей[1][2][…] |
Дзеці | Якаў Зевядзееў[1][2] і Іаан Багаслоў[1][2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць