Самуэль Корсак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Самуэль Корсак (1745, Ваўковічы, паблізу Навагародка — пасля 1812[3]) — член Найвышэйшай Літоўскай Рады 1794 (палкоўнік войскаў літоўскіх).
Хуткія факты Самуэль Корсак, Нараджэнне ...
Самуэль Корсак | |
---|---|
Нараджэнне | 1745[1] |
Смерць | 1794[1] ці 4 лістапада 1794(1794-11-04)[2] |
Род | Савічы-Корсакі[d] |
Член у |
Закрыць
Разам з Тадэвушам Рэйтанам і Станіславам Багушэвічам быў адзіным, хто спрабаваў сарваць падзельны сойм (польск.) (бел. 19 красавіка 1773, каб не дазволіць зацвярджэння першага падзелу Рэчы Паспалітай. Як навагародскі пасол быў прадстаўніком ад апазіцыі[4].
Меў чын палкоўніка Літоўскай кавалерыі. У 1789 годзе стаў кавалерам ордэна Святога Станіслава[5]. Удзельнічаў у паўстанні Тадэвуша Касцюшкі. Быў абраны ў Судовы Камітэт пры Найвышэйшай Літоўскай Радзе.
У 1812 годзе, пасля заняцця былой тэрыторыі ВКЛ войскамі Напалеона, меў намер вярнуцца на радзіму, пра гэта пісалі польскія і вялікалітоўскія газеты.