Сан-Марына (Каліфорнія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сан-Марына (значэнні).
Сан-Марына (англ.: San Marino) — багаты прыгарад Пасадэны ў акрузе Лос-Анджэлес, Каліфорнія. Насельніцтва — 13 147 чалавек (2010).
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Сан-Марына
| ||||||||||||||||
Закрыць
Да заснавання паселішча спрычыніўся чыгуначны магнат Генры Хантынгтан (1850—1927). Яго дзядзька кіраваў будаўніцтвам Цэнтральнай Ціхаакіянскай чыгункі (адно са звёнаў першай транскантынентальнай чыгункі). Хантынгтан-малодшы выкупіў у 1903 г. ранча Сан-Марына са старажытным іспанскім млыном (1812 год, найстарэйшы будынак у ваколіцах) і пачаў уладкоўваць уласны маёнтак, напоўнены творамі мастацтва. У 1913 годзе пасёлак Сан-Марына атрымаў правы горада.
Галоўная славутасць Сан-Марына — бібліятэка Хантынгтана.