Славенія
краіна ў Цэнтральнай Еўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Славе́нія (славенск.: Slovenija), Рэспу́бліка Славе́нія (славенск.: Republika Slovenija) — дзяржава на поўдні Цэнтральнай Еўропы. На захадзе мяжуе з Італіяй, на поўначы — з Аўстрыяй, на паўночным усходзе — з Венгрыяй, на ўсходзе і поўдні — з Харватыяй, а на паўднёвым захадзе мае выхад да Адрыятычнага мора. Назва краіны паходзіць ад этноніма — славенцы.
Хуткія факты
| |||||
Гімн: «Zdravljica» | |||||
Дата незалежнасці | Абвешчана 25 чэрвеня 1991 Прызнана ў 1992 (ад распаду Югаславіі) | ||||
Афіцыйная мова | славенская | ||||
Сталіца | Любляна | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Любляна, Марыбор, Цэле, Крань, Вяленье | ||||
Форма кіравання | парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр | Наташа Пірц-Мусар Роберт Голаб | ||||
Дзярж. рэлігія | каталіцтва | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 150-я ў свеце 20 253 км² 0,6 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць | 2 053 355 чал. (144-я) 99 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$58,979 млрд.[1] (87-ы) $29 179[1] | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$52,430 млрд.[1] (74-ы) $25 939[1] | ||||
Валюта | Еўра [2] | ||||
Інтэрнэт-дамен | .si | ||||
Код ISO (Alpha-2) | SI | ||||
Код ISO (Alpha-3) | SVN | ||||
Код МАК | SLO | ||||
Тэлефонны код | +386 | ||||
Часавыя паясы | +1 | ||||
Закрыць
Член ААН, Еўрасаюза і НАТА, Шэнгенскага пагаднення.