Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Но́белеўская прэ́мія па літарату́ры (шведск.: Nobelpriset i litteratur) — прэстыжная ўзнагарода за дасягненні ў галіне літаратуры, якая штогод прысуджаецца Шведскай каралеўскай акадэміяй навук у Стакгольме. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны.
Нобелеўская прэмія па літаратуры прысуджаецца штогод з 1901 года. Па стане на 2021 год прэмія была прысуджана 118 лаўрэатам, з іх 16 — жанчыны. Усяго 8 разоў узнагароджанне не праводзілася: у 1914, 1918, 1935, 1940—1943 гадах, 2018 (уручана ў 2019)[1]. Першым лаўрэатам у 1901 годзе стаў французскі паэт і эсэіст Сюлі-Прудом. За ўсе гады існавання прэміі ўсяго 4 разы яна ўручалася адначасова двум лаўрэатам: у 1904, 1917, 1966 і 1974 гадах. На думку сталага сакратара Шведскай акадэміі Петэра Энглунда, гэта абумоўлена прыродай літаратуры — у адрозненне ад навукі ці сумежных галін, дзе можна працаваць разам[1].