Статуя
від скульптуры / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ста́туя[1] (лац.: statua) — адзін з асноўных відаў круглай скульптуры, які ўяўляе сабой трохмерную выяву чалавечай фігуры ці жывёлы (часам — якой-небудзь фантастычнай істоты).
Статуі могуць размяшчацца перад фасадам будынка, у адмысловых нішах на пастаменце, на карнізе па вуглах франтона ці ў адмысловых павільёнах садоў.
Конная статуя адлюстроўвае наезніка на кані.
Статуя можа з’яўляцца творам станковага або манументальнага мастацтва. Невялікія статуі, які служыць для ўпрыгожвання інтэр’ераў, завуцца статуэткамі.
Самая высокая статуя ў свеце — Буда Вясенняга Храма ў пасёлку Чжаоцунь (правінцыя Хэнань, Кітай).