Сусвет
паняцце ў астраноміі і філасофіі, якое абазначае сукупнасць усяго існуючага / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сусвет — паняцце ў астраноміі і філасофіі, якое не мае строгага вызначэння. Яно падзяляецца на дзве прынцыпова адрозныя сутнасці: абстрактна (філасофскую) і матэрыяльную, даступную назіранням у цяперашні час або ў агляднай будучыні. Калі аўтар адрознівае гэтыя сутнасці, то паводле традыцый, першую называюць Сусветам, а другую — астранамічным Сусветам, або Метагалактыкай (у апошні час гэты тэрмін практычна выйшаў з ужывання). Сусвет з'яўляецца прадметам даследавання касмалогіі.
У гістарычным плане для абазначэння «ўсей прасторы» выкарыстоўваліся розныя словы, уключаючы эквіваленты і варыянты з розных моў, такія як «нябесная сфера», «космас», «свет». Выкарыстоўваўся таксама тэрмін «макракосмас», хоць ён прызначаны для вызначэння сістэм вялікага маштабу, уключаючы іх падсістэмы і часткі. Аналагічна, слова «мікракосмас» выкарыстоўваецца для абазначэння сістэм малога маштабу.
Любое даследаванне, любое назіранне, няхай гэта будзе назіранне фізіка за тым, як расколваецца ядро атама, дзіцяці за коткай або астранома, які вядзе назірання за далёкай-далёкай галактыкай, — усё гэта назіранне за Сусветам, дакладней, за асобнымі яго часткамі. Гэтыя часткі служаць прадметам вывучэння асобных навук, а Сусвету ў максімальна вялікіх маштабах, і нават Сусветам як адзіным цэлым займаюцца астраномія і касмалогія; пры гэтым пад Сусветам разумеецца або вобласць свету, ахопленая назіраннямі і касмічнымі эксперыментамі, або аб'ект касмалагічнfq экстрапаляцыі — фізічны Сусвет як цэлае[1].