Сёгун
тытул / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сёгун (значэнні).
Сёгу́н[1] ( (яп.: 将軍 сё:гун)) — у японскай гісторыі так называліся людзі, якія рэальна (у адрозненне ад імператарскага двара ў Кіота) кіравалі Японіяй вялікую частку часу з 1192 да перыяду Мэйдзі, які пачаўся ў 1868 годзе. Урад сёгуна называўся бакуфу (幕府) (слова бакуфу азначае «намётавы лагер» у сэнсе месца размяшчэння палкаводца). Дзяржаўны лад, пры якім вярхоўная ўлада належала сёгуну, пазначаецца як сёгунат.