Тайвань
краіна ва Усходняй Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тайв́ань (кіт. трад. 臺灣, спр. 台湾, піньінь táiwān), афіцыйна Рэспубліка Кітай (кіт. трад. 中華民國, піньінь zhōnghuá mínguó) — часткова прызнаная дзяржава ва Усходняй Азіі. Раней кіраўніцтва Рэспублікі Кітай кантралявала ўсе тэрыторыі, за якімі замацаваная назва Кітай, акрамя Макаа і Ганконга. Але ж пасля грамадзянскай вайны кіраўніцтва Рэспублікі Кітай было выгнана па-за межы мацерыка; зараз яно кантралюе толькі тэрыторыі астравоў Тайвань, Пескадорас, Кіньмень, Дунша і Мацу. З пачатка 1990-ых гадоў усё часцей выкарыстоўваецца ў СМІ і паўсядзённым ужытку па ўсім свеце назва Тайвань, калі размова ідзе пра Рэспубліку Кітай, назва Кітай жа ёсць практычна манапалізаванаю Кітайскай Народнай Рэспублікай. У міжнародных арганізацыях і, напрыклад, на Алімпійскіх гульнях, Рэспубліка Кітай удзельнічае з імем Кітайскі Тайбэй.
| |||||
Гімн: «中華民國國歌» | |||||
Заснавана | 1 студзеня 1912 | ||||
Афіцыйная мова | няма | ||||
Сталіца | Тайбэй | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Новы Тайбэй | ||||
Форма кіравання | Змяшаная рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт Старшыня Выканаўчага Юаня | Ма Інцзю У Дуньі Цзян Іхуа | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 136-я ў свеце 36.193 км² 10,34 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2013) • Шчыльнасць | 23.373.517 чал. (50-я) 644 чал./км² (17-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2014) • На душу насельніцтва |
$977,088 млрд (20-ы) $41.581 (17-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2014) • На душу насельніцтва |
$517,019 млрд (25-ы) $22.002 (39-ы) | ||||
ІРЧП (2012) | ▲0,890 (вельмі высокі) (23-ы) | ||||
Этнахаронім | Тайванцы або кітайцы | ||||
Валюта | Новы тайванскі долар (NT$, TWD) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .tw, .台灣, .台湾 | ||||
Код ISO (Alpha-2) | TW | ||||
Код ISO (Alpha-3) | TWN | ||||
Код МАК | ROC і TWN | ||||
Тэлефонны код | +886 | ||||
Часавыя паясы | +8 |