Тот
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тот (Джэхуці) — у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі адзін з найгалоўнейшых багоў, бог Месяца, часу, мудрасці, ліку, пісьма. Яго найчасцей уяўлялі ў выглядзе чалавека з галавой птушкі ібіс і прыладамі для пісьма ў руках. Лічыўся стваральнікам усяго інтэлектуальнага жыцця, апекуном пісараў, архіваў, бібліятэк. Паводле ўяўленняў егіпцян, Тот вёў лік дням, месяцам, гадам, запісваў дні нараджэння і смерці людзей, вёў летапісы.
Хуткія факты Тот, Міфалогія ...
Тот | |
---|---|
Міфалогія | Старажытны Егіпет |
Пол | мужчынскі пол |
Жонка | Маат |
У іншых культурах | Гермес |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць