Тырана
горад, сталіца Албаніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тырана (алб.: Tirana [tɨˈrɑːnə]) — сталіца Албаніі і адміністрацыйны цэнтр рэці Тырана, галоўны палітычны, эканамічны і культурны цэнтр краіны. Заснаваная ў 1614 годзе, сталіца краіны з 1920 года. Знаходзіцца ў міжгорнай даліне (на вышыні 89 м над узроўнем мора) уздоўж ракі Лана ў цэнтральнай частцы Албанскай раўніны ля падножжа горнага хрыбта Круя-Дайці, за 40 км ад Адрыятычнага мора.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клімат субтрапічны, міжземнаморскі; лета спякотнае, сухое (сярэдняя тэмпература ліпеня 24 °C), зіма мяккая, вільготная (сярэдняя тэмпература студзеня 4—5 °C); ападкаў 1376 мм у год. Плошча 30 км². Насельніцтва Тыраны, па афіцыйных дадзеных у 2003 годзе складала 353 400 жыхароў (11 тыс. жыхароў у 1923; 40 тыс. жыхароў у 1939; 108 тыс. жыхароў у 1955; 136,3 тыс. жыхароў у 1960, звыш 200 тыс. чал. у 1975). Горад утварае самастойную адміністрацыйную адзінку.