Удзельнік:Maksim L./Чарнавікі/Жалезны купал
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Жалезны купал» (іўр.: כיפת ברזל — кіпат барзель, англ.: Iron Dome) — ізраільская тактычная сістэма СРА для абароны ад некіруемых тактычных ракет на адлегласцях ад 4 да 70 км. Распрацоўваецца ізраільскай кампаніяй Rafael Advanced Defense Systems. Да сярэдзіны 2009 года заяўлялася пра ўзяцце сістэмы на ўзбраенне ў тым жа годзе, затым тэрмін узяцця на ўзбраенне быў спланаваны на 2011 год, але, з-за абстрэлаў ізраільскай тэрыторыі ракетамі «Касам» і «Град», перанесены на 2010 год. Кожная батарэя можа абараняць тэрыторыю плошчай 150 км².[1] Гл. таксама: Шарвіт Ксамім, Хома.