Узброены пікап
From Wikipedia, the free encyclopedia
Узброены пікап (жарг. тэхнічка і тэкнікал [англ. Technical][1]; таксама battlewagon[2], gunwagon[3]; вядомыя мянушкі — «шахідмабіль»[4] і «тачанка»[5][4]) — імправізаваная баявая машына, якая ўжываецца ірэгулярнымі фарміраваннямі і ўзброенымі сіламі дзяржаў (у асноўным краіны Афрыкі і Блізкага Усходу). Звычайна ўяўляе сабой цывільны пікап з устаноўленым у кузаве буйнакаліберным кулямётам ці аўтаматычнай гарматай малога калібра (радзей мінамётам, станковай супрацьтанкавай безадкатнай гарматай або аўтаматычным гранатамётам, СТРК або ПЗРК на апорна-пускавой устаноўцы).