Універсітэты Польшчы
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Універсітэт у Польшчы (польск.: Uniwersytet w Polsce) — вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая дзейнічае на аснове закона Рэспублікі Польшча ад 20 ліпеня 2018 года аб вышэйшай адукацыі і навуцы. Гэты закон ппрымяняецца як да дзяржаўных, так і да прыватных вышэйшых навучальных устаноў, а таксама да Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Яна Паўла ІІ і Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве, і не прымяняецца да семінарый і іншых рэлігійных навучальных устаноў. Пры гэтым Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II у Кракаве мае спецыяльны статус, вызначаны Канкардатам са Святым Прастолам.
Некаторыя польскія вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія адпавядаюць нарматыўным патрабаванням, прадугледжаным для ўніверсітэтаў, адззначаюць гэта ў сваіх статутах, але традыцыйна не выкарыстоўваюць слова "універсітэт" у сваёй афіцыйнай назве на польскай мове. Хаця на іншых мовах (напрыклад, англійскай) слова "універсітэт" у назве можа і прысутнічаць для ўдакладнення статуса вышэйшай навучальнай установы.
Акрамя ўласна ўніверсітэтаў у Польшчы таксама функцыянуюць шматлікія дзяржаўныя і прыватныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія, аднак, не маюць гэтага статусу і, адпаведна, поўных акадэмічных правоў універсітэта: акадэміі, галоўныя і вышэйшыя школы і інш. Іх не варта блытаць з уласна ўніверсітэтамі ў разуменні польскага заканадаўства, нават нягледзячы на іх высокі аўтарытэт, навуковыя дасягненні, значную колькасць студэнтаў і супрацоўнікаў, салідны ўзрост і інш.