Унітарныя адзінкі Англіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Унітарныя адзінкі Англіі (англ.: Unitary authorities of England) — адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні ў Англіі, якія кіруюцца адным органам улады, якія аб'ядноўвае ў сабе функцыі і паўнамоцтвы савета графства і раённага савета.
Унітарныя адзінкі ўтвараюцца або шляхам дадатковага надання раённаму савету неметрапольнага графства функцый і паўнамоцтваў графства, або насупраць, савету графства дадаткова надаюць функцыі і паўнамоцтвы раёна. Большасць унітарных адзінак Англіі былі ўтвораны ў перыяд з 1995 па 1998 год, астатняя частка ў 2009 годзе.