ФК Балоння
італьянскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Бало́ння» (італ.: Bologna F.C. 1909) — італьянскі футбольны клуб з горада Балоння, які размяшчаецца ў правінцыі Эмілія-Раманья. Заснаваны ў 1909 годзе і рэфармаваны ў 1993 годзе. Сяміразовы чэмпіён Італіі, двухразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клуб мае мянушку «rossoblù» з-за чырвоных і сініх паласатых кашуляў, якія з’яўляюцца традыцыйнымі для клуба. Чырвоны і сіні, таксама, з’яўляюцца афіцыйнымі колерамі гораду. Хатнія матчы «Балоння» праводзіць на стадыёне «Рэната Даль’Ара», які здольны змясціць 38 279 гледачоў.
Балоння | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Bologna Football Club 1909 SpA | ||
Заснаваны | 1909 | ||
Горад | Балоння, Італія | ||
Стадыён |
Стадыа Рэната Даль’Ара Умяшчальнасць: 38 279 |
||
Уладальнік | Saputo[d] | ||
Прэзідэнт | Джаэй Сапута[d] | ||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | Серыя A | ||
2022/23 | 9 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
За сваю гісторыю клуб перамагаў у італьянскім чэмпіянаце сем разоў. Яны з’яўляюцца шостай самай паспяховай камандай у Серыі A. На міжнароднай арэне каманда дамагалася перамогі ў Кубку Інтэртота і Кубку Мітропы. Сезон 1998/99 можна лічыць адным з самым паспяховых: каманда здолела дабрацца да паўфіналу Кубка УЕФА, дзе саступіла марсельскаму «Алімпіку». У сезоне 2007/08 каманда заваявала пуцёўку ў Серыю А, вярнуўшыся пасля вылету ў сезоне 2004/05.