ФК Тулуза
французскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Тулуза» (фр.: Toulouse Football Club) — французскі футбольны клуб з горада Тулуза. Уладальнік Кубка Францыі (1957, 2023). Клуб быў заснаваны ў 1937 годзе, але сваё месца ў чэмпіянаце клуб аддаў іншаму клубу «Рэд Стар Парыж» у 1967 годзе. Аднак у 1970 годзе клуб быў адроджаны, паўстаўшы на базе двух мясцовых клубаў. «Тулуза» праводзіць свае свае хатнія матчы на Муніцыпальным стадыёне, які размешчаны ў межах горада.
Тулуза | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Toulouse Football Club | |||
Заснаваны | 1970 | |||
Горад | Тулуза, Францыя | |||
Стадыён |
Муніцыпальны стадыён Умяшчальнасць: 33 150 |
|||
Прэзідэнт | Дам’ен Комалі[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Ліга 1 | |||
2021/22 | ▲ 1 месца ў Лізе 2 | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Тулуза» знаходзіцца ва ўладанні французскага бізнесмена Аліўе Садрана, які выкупіў клуб пасля яго банкруцтва ў 2001 годзе, у выніку якога «Тулуза» была пераведзена ў Нацыянальны чэмпіянат. «Тулуза» паслужыла трамплінам у больш моцныя клубы для такіх ігракоў, як Фаб’ен Бартэз, Седрык Карасо, Ашыль Эмана, Жэрэмі Мацьё і Андрэ-П’ер Жыньяк. Бартэз зарэкамендаваў сябе выступамі ў клубе, перад тым як пераехаў у «Манака» і «Манчэстэр Юнайтэд», дзе атрымаў некалькі трафеяў. У 1998 годзе Фаб’ен быў прадстаўніком клуба ў нацыянальнай зборнай Францыі на хатнім чэмпіянаце свету, дзе тая дабілася перамогі.