ФК Харт оф Мідлатыян
шатландскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Харт оф Мідлатыян» (англ.: Heart of Midlothian F.C.) — шатландскі футбольны клуб з горада Эдынбург, прадстаўнік Шатландскага Прэм’ершыпа. Адзін з двух клубаў горада, якія прадстаўляюць найвышэйшую лігу краіны, другі мае назву «Хайберніян». Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Тайнкасл», які размяшчаецца ў эдынбургскім раёне Горгі. Стадыён з’яўляецца хатняй арэнай з 1886 года і змяшчае 17 420 гледачоў. У 2005 годзе літоўска-расійскі бізнесмен і банкір Уладзімір Раманаў (руск.) (бел. выкупіў большую частку правоў на клуб у былога ўладальніка Крыса Робертсана. На сённяшні дзень клуб знаходзіцца пад вонкавым адміністрацыйным кантролем, паклаўшы канец уладанню клубам Уладзімірам Раманавым. Апошнім значным дасягненнем клуба лічыцца перамога ў Кубку Шатландыі ў 2012 годзе, дзе ў фінале «сэрцы» перамаглі свайго спрадвечнага суперніка клуб «Хайберніян» з лікам 5:1[1].
Хартс | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Heart of Midlothian Football Club | |||
Мянушкі | The Maroons, The Hearts, Hearts, The Jam Tarts, Jambos | |||
Заснаваны | 1874 | |||
Горад | Эдынбург, Шатландыя | |||
Стадыён |
Тайнкасл Умяшчальнасць: 17 420 |
|||
Прэзідэнт | Эн Б’юдж[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ершып | |||
2021/22 | 3 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|