ФК Эвертан
англійскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Эвертан» (англ.: Everton Football Club) — англійскі футбольны клуб з горада Ліверпул. Клуб выступае ў англійскай Прэм’ер-лізе. У вышэйшай лізе краіны правёў найбольшую колькасць сезонаў. 9-разовы чэмпіён Англіі. Эвертан гуляе ў вышэйшым дывізіёне з 1954 года і з’яўляецца адным з заснавальнікаў Прэм’ер-лігі ў 1992 годзе. Клуб быў створаны ў 1878 годзе, стаўшы членам-заснавальнікам Футбольнай лігі па футболе ў 1888 годзе. Сваёй першай перамогі клуб дасягнуў праз два сезоны. Пасля чатырох чэмпіёнскіх тытулаў і дзвюх перамог у розыгрышы Кубка Англіі, «Эвертан» зведаў некаторае зацішша ў гады пасля Другой сусветнай вайны, а потым два перыяды адраджэння ў 1960-х гадах, калі клуб дамогся дзвюх перамог у чэмпіянаце і адной у кубку. У сярэдзіне 1980-х клуб перажыў апошні перыяд поспеху: «Эвертан» двойчы перамог у чэмпіянаце, стаў уладальнікам Кубка Англіі і ўладальнікам у 1985 годзе свайго першага кантынентальнага трафея — Кубка ўладальнікаў Кубкаў. Апошнім трафеем клуба застаецца перамога ў Кубку Англіі 1995 года.
Эвертан | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Everton Football Club | |||
Мянушкі | Ірыскі | |||
Заснаваны | 1878 | |||
Горад | Ліверпул, Англія | |||
Стадыён |
Гудысан Парк Умяшчальнасць: 40 157 |
|||
Уладальнік | Фарад Машыры[d] і 777 Partners[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2022/23 | 17 месца | |||
Сайт | evertonfc.com (англ.) | |||
|
Прыхільнікаў клуба называюць «эвертаніянамі» (англ.: Evertonians). «Эвертан» мае вялікую колькасць заўзятараў, рэгулярна прыцягваючы на стадыён у сярэднім па 36 тысяч чалавек за гульню, што складае 95 % ад агульнай ёмістасці стадыёна[1]. «Эвертан» мае прыкметнае суперніцтва з суседзямі «Ліверпулам», матчы паміж абодвума клубамі называюць Мерсісайдскім дэрбі. «Ліверпул» быў сфарміраваны ў 1892 годзе адрынутай групай, якая складалася з экс-прэзідэнта «Эвертана» і некалькіх ігракоў. Канфлікт паміж бакамі прывёў да сыходу «Эвертана» з «Энфілда», цяперашняга стадыёна «Ліверпула», які на той час з’яўляўся хатняй арэнай «Эвертана».