Хельсінкскі філарманічны аркестр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хельсінкскі філарманічны аркестр (фінск.: Helsingin kaupunginorkesteri, шведск.: Helsingfors stadsorkester) — фінскі сімфанічны аркестр, які базіруецца ў Хельсінкі. Заснаваны ў 1882 г. Робертам Каянусам пад імем Хельсінкскага аркестравага таварыства і з’яўляецца найстарэйшым дзеючым аркестрам паўночных краін. У 1914 г. атрымаў сучасную назву пасля аб’яднання з Хельсінкскім сімфанічным аркестрам. Да 1962 г. адначасова з’яўляўся таксама аркестрам Фінскай нацыянальнай оперы.
Хуткія факты Хельсінкскі філарманічны аркестр, Асноўная інфармацыя ...
Хельсінкскі філарманічны аркестр | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | класічная музыка |
Краіны | |
Адкуль | Хельсінкі |
helsinginkaupunginorkesteri.fi/… (фін.) (шведск.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць