Цзялінцзян
рака ў Кітаі, левы прыток Янцзы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Цзялінцзя́н[1] (кіт.: 嘉陵江) — рака ва ўсходняй частцы Кітая, левы прыток ракі Янцзы.
Хуткія факты Цзялінцзян, Характарыстыка ...
Цзялінцзян | |
---|---|
кіт. 嘉陵江 | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1119 км |
Басейн | 160 000 км² |
Расход вады | каля 2 100 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Q125259759? |
• Каардынаты | 34°10′04″ пн. ш. 106°59′03″ у. д.HGЯO |
Вусце | Янцзы |
• Месцазнаходжанне | Чунцын |
• Каардынаты | 29°34′16″ пн. ш. 106°34′53″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Янцзы → Усходне-Кітайскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Сычуань |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі складае 1119 км, плошча вадазбору 160 000 км². Сярэдні расход вады каля 2100 м³/с. Рака бярэ пачатак на паўднёвых схілах хрыбта Цыньлін, працякае па Сычуанскай катлавіне і ўпадае ў Янцзы каля горада Чунцын. Паўнаводная ўлетку.
Асноўныя прытокі: Байлунцзян, Фаўцзян (правыя) і Цюйзян (левы).
Каля ракі гарады Хэчуань, Бэйпэй, Наньчун. Суднаходная ад горада Наньчун. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.