Чэзарэ Павезэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэзарэ Павезэ (9 верасня 1908 — 27 жніўня 1950) — адзін з найвыбітнейшых італьянскіх пісьменнікаў XX стагоддзя. Нарадзіўся ў Санта-Стэфана-Бельба, у правінцыі Кунеа і ў хуткім часе пераехаў у Турын. Усё жыццё намагаўся перамагчы ўнутраную самоту. Даследчык і мысляр з левымі палітычнымі поглядамі, ён сканчае жыццё самагубствам у 42-гадовым узросце.
Чэзарэ Павезэ | |
---|---|
Cesare Pavese | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 9 верасня 1908(1908-09-09)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 жніўня 1950(1950-08-27)[3][1][…] (41 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, пісьменнік, перакладчык, літаратурны рэдактар, сцэнарыст, літаратурны крытык, журналіст, біёграф, паэт |
Жанр | паэзія і раман |
Мова твораў | італьянская мова |
Прэміі |
прэмія Стрэга[d] (1950) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каштоўная спадчына Чэзарэ Павезэ як аўтара, перакладчыка і крытыка. У маладосці пачаў займацца англамоўнай літаратурай, скончыў навучанне ва ўніверсітэце дыпломнай працай, прысвечанай паэзіі Уолта Уітмена. Перакладаў амерыканскіх і брытанскіх аўтараў, якія былі новымі для італьянскай чытацкай публікі, у тым ліку Дэфо, Фолкнера, Джойса і Дзікенса.
Супрацоўнічаў пры стварэнні «Амерыканскай анталогіі» (l’Antologia americana), укладальнікам якой быў Эліа Вітарыні.
У 1935 годзе быў арыштаваны па абвінавачанні ў антыфашызме і правёў за кратамі амаль год. Пасля вайны далучыўся да Італьянскай Камуністычнай партыі. Няўдачы ў асабістым жыцці і палітычнае расчараванне прывялі яго да самагубства праз перадазіроўку барбітуратаў. Яго блізкі сябар пісьменнік Давідэ Лаёла апісвае ў сваёй кнізе «Il vizio assurdo» («Абсурдная загана») экзістэнцыйны непакой, які заўсёды ўплываў на жыццё п'емонцкага пісьменніка.